Сяргей Прылуцкі. Рандэву з краявідам II (Тэрапія местам)
Ад цэнтру да Лебядзінае,
самае ўскраіны места,
ехаць, амаль паўгадзіны,
паўз скрыні пад’ездаў, віньеткі
унівэрсытэцкага саду,
пагоркі мастоў, табакеркі
крам, проста хворыя хаты,
начныя бары і храмы,
могілкі ценяў, былыя
гімназіі і казармы,
шапіто залатыя кілімы
ля самай ракі, завулкі
і вуліцы паўжывыя...
Выйдзеш на самым апошнім
прыпынку, дзе дрэвы енчаць
пад вокнамі сотняў палат,
напоўненых процьмай астматыкаў,
паўінвалідаў, нэўротыкаў,
сымулянтаў і сыфілітыкаў,
што чакаюць вяртаньня назад.
І ад гэткай чароўнай эклектыкі
адчуваеш: зь ягонае мэтрыкі
цябе аніякі ласьцік
аніколі ня здолее скрасьці.
самае ўскраіны места,
ехаць, амаль паўгадзіны,
паўз скрыні пад’ездаў, віньеткі
унівэрсытэцкага саду,
пагоркі мастоў, табакеркі
крам, проста хворыя хаты,
начныя бары і храмы,
могілкі ценяў, былыя
гімназіі і казармы,
шапіто залатыя кілімы
ля самай ракі, завулкі
і вуліцы паўжывыя...
Выйдзеш на самым апошнім
прыпынку, дзе дрэвы енчаць
пад вокнамі сотняў палат,
напоўненых процьмай астматыкаў,
паўінвалідаў, нэўротыкаў,
сымулянтаў і сыфілітыкаў,
што чакаюць вяртаньня назад.
І ад гэткай чароўнай эклектыкі
адчуваеш: зь ягонае мэтрыкі
цябе аніякі ласьцік
аніколі ня здолее скрасьці.