Сяргей Прылуцкі. Parade alle
У гэтым шале-карнавале
гуляе дух, дурэе плоць.
Раскоша й бляск, нібы на балі –
тут кожны бавіцца самахоць.
Тут калюмбарый расьлін пачварных,
тут гніль і слодыч, і мор, і хор.
Твой супраціў небясьпечны й марны,
таму ўлівайся у вір, фланёр.
Сьпяваюць фэі на ўласнай фені,
арфэй на арфе лабае джаз,
гучаць літаўры, бягуць кентаўры,
русалкі танчаць факстрот і вальс.
Бы ў карусэлі мільгаюць будні,
нібы Аліса, жывеш у сьне:
сумленьню розум непадсудны
і месца ў сэрцы няма віне.
Ліецца гномаў старэчы гоман,
скафандры скіфаў блішчаць агнём,
брыдзе стамлёна галодны голэм,
піраты весела хлешчуць ром.
Крывавы кіпень бурліць у венах
і шэсьце ўцягвае бы магніт:
азарт, які адкладзецца ў генах,
цяпер найлепшы твой сябра й гід.
Харон за кварту развозіць чартам
усіх ахвочых на іншы бок;
і шкаляры што ўцяклі з-за парты,
бы чэрці, танчаць “скок-паскок”.
Гучыць мэлёдый старых катрынка,
паўсюль суцэльнае настальжы:
ўвайшла у сэрца ўспамінаў фінка;
прызнайся, збаўся, скажы, скажы –
я свой між вас – малады гамункул,
дзіця ўяўленьня й благіх часоў.
Каб выйшаў вонкі душы фурункул
накінь на горла сьмех-ласо.
гуляе дух, дурэе плоць.
Раскоша й бляск, нібы на балі –
тут кожны бавіцца самахоць.
Тут калюмбарый расьлін пачварных,
тут гніль і слодыч, і мор, і хор.
Твой супраціў небясьпечны й марны,
таму ўлівайся у вір, фланёр.
Сьпяваюць фэі на ўласнай фені,
арфэй на арфе лабае джаз,
гучаць літаўры, бягуць кентаўры,
русалкі танчаць факстрот і вальс.
Бы ў карусэлі мільгаюць будні,
нібы Аліса, жывеш у сьне:
сумленьню розум непадсудны
і месца ў сэрцы няма віне.
Ліецца гномаў старэчы гоман,
скафандры скіфаў блішчаць агнём,
брыдзе стамлёна галодны голэм,
піраты весела хлешчуць ром.
Крывавы кіпень бурліць у венах
і шэсьце ўцягвае бы магніт:
азарт, які адкладзецца ў генах,
цяпер найлепшы твой сябра й гід.
Харон за кварту развозіць чартам
усіх ахвочых на іншы бок;
і шкаляры што ўцяклі з-за парты,
бы чэрці, танчаць “скок-паскок”.
Гучыць мэлёдый старых катрынка,
паўсюль суцэльнае настальжы:
ўвайшла у сэрца ўспамінаў фінка;
прызнайся, збаўся, скажы, скажы –
я свой між вас – малады гамункул,
дзіця ўяўленьня й благіх часоў.
Каб выйшаў вонкі душы фурункул
накінь на горла сьмех-ласо.