Багдан-Ігар Антоныч. Аўтабіяграфія (пер. А. Пятровіч)

З гары, што вобач сонца, першы раз паглядзеў на неба,
тады мяне наведаў таямнічы, дзіўны геній,
зялёных словаў спеў заспеў мяне ў адно імгненне.
Цяпер – дзе б я ні быў і калі-небудзь,
я ўсё ж – дзіця п’яное з сонцам у кішэні.

А як сышоў я з гор на гарадскі памост,
у нэндзе і бядзе я долі даў зарок яе не ганіць,
глядзеў спакойна на ўсхваляваных хвіляў танец,
Мае радкі – над рэчкай часу калінавы мост,
я – закаханы ў жыццё паганец.