Багдан-Ігар Антоныч. Вішні (пер. А. Пятровіч)

Антоныч быў хрушчом і жыў тады на вішнях,
На вішнях тых, якія апяваў Шаўчэнка.
Мая краіна зорная, дзе кожны – бліжні,
Краіна, дзе садок вішнёвы й салавейка.

Дзе вечары з Евангелля і дзе світанкі,
дзе неба сонцам прыціскае хутар белы,
Цвітуць натхнення вішні кучарава-п’янка,
Як за Шаўчэнкам, зноўку пояць песню хмелем.