Багдан-Ігар Антоныч. Вясна (пер. А. Пятровіч)

Расце Антоныч і расце трава,
і зелянеюць кучарава вольхі,
ты нахіліся, нахіліся толькі –
пачуеш таямнічасць хараства.

Дажджом мяне вясновым не трывож!
Разбіты сіні жбан шклянога неба,
аскепкі лісця шклом пакрылі глебу,
у рэшата збіраеш цёплы дождж?

Лясною мовай крыкнула сава,
у стрэльбу ночы ўклалі зоркі-кулі,
на вольхах месяц расклююць зязюлі,
расце Антоныч і расце трава.