Багдан-Ігар Антоныч. Зіма (пер. А. Пятровіч)

Краўцы лісіцам шыюць футры,
вятры на буру трубяць грозна.
О Божа, сцеражы, будзь мудры,
птушыныя й людскія гнёзды.

У ста млынах зіма пшаніцу
перамалола ў снег пухнаты.
Насустрач буры ноч іскрыцца,
і неба падае на хаты.