Эрлінг Хітэлсэн. Тут (пер. Л. Баршчэўскі)

Тут мне штосьці пачулася ўвушшу
І ў глыбіні сваёй існасці пачуў бязгучныя
Словы што выказвалі самоту
А ў адказ быў паток пытанняў.
Я апусціўся ў зямлю, у глыб – расшчэпленыя небам
Элементы злучыліся і разляцеліся
Як гіганцкая сляза; маркота…
Лапатанне крыламі і страх перад небам
Ператвараюцца ў бліскавіцу й шаленства; што б’юць
У стары дуб ад чаго я прачынаюся
Мой страх прайшоў, зямля лагодная
А ты тут побач, і гэта дагэтуль маё жыццё.
Самота – гэта ўся зямля без цябе.