Алег Сянцоў

Украінскі кінарэжысёр, сцэнарыст і пісьменнік. Стаў знакамітым у 2012 годзе пасля выхаду дэбютнага фільму «Гамер», з якім ён ўдзельнічаў у некалькіх міжнародных кінафестывалях.

11 мая 2014 году ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімферопалі супраць далучэння Крыма да Расіі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэнні ў тэрарызме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Праз нейкі час Сянцова перавезлі ў Маскву, у следчы ізалятар ў Лефортава.

Сутнасць абвінавачванняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, высунутых ФСБ і пракуратурай, паягае на тым, што вясной, пасля анексіі Крыму Расіяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыму» і офіса «Адзінай Расеі» (які змяніў шыльду мясцовага офіса Партыі рэгіёнаў) у Сімферопалі. Акрамя таго, ФСБ сцвярджаў, што Сянцоў з паплечнікамі планавалі падарваць помнік Леніну.

25 жніўня 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы ваенны суд прысудзіў Сянцову 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у нібыта стварэнні тэрарыстычнай суполкі і кіраванні ёй, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, замаху на набыццё выбуховых прыладаў, незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай.

Узнагароджаны украінскім ордэнам «За мужність».