Званіў у лесе тэлефон
на кінутым лесапавале.
Па лесе бегаў салдафон.
Гэта яму патэлефанавалі.
Каб меў абрэз – дрыжаў бы лес!
Няма – тады б адпомсьціў клюшкай
за калектыўны энурэз
на акрываўленых пялюшках.
Бяжыць па лесе ён – “Альлё! Альлё!” –
скрозь векапомную эпоху.
Бяжыць, а ў нос яму гальлё,
а ў рот – карэньне з мохам...
Крычаў у трубку салдафон,
а з трубкі –– –– ––
–– –– –– кулі выляталі.
!№;;%%?%№;%№*(*)__((?:;№%:!
Падказваю: лес – гэта фон,
а ўсё астатняе – дэталі.
на кінутым лесапавале.
Па лесе бегаў салдафон.
Гэта яму патэлефанавалі.
Каб меў абрэз – дрыжаў бы лес!
Няма – тады б адпомсьціў клюшкай
за калектыўны энурэз
на акрываўленых пялюшках.
Бяжыць па лесе ён – “Альлё! Альлё!” –
скрозь векапомную эпоху.
Бяжыць, а ў нос яму гальлё,
а ў рот – карэньне з мохам...
Крычаў у трубку салдафон,
а з трубкі –– –– ––
–– –– –– кулі выляталі.
!№;;%%?%№;%№*(*)__((?:;№%:!
Падказваю: лес – гэта фон,
а ўсё астатняе – дэталі.




