Які малы гэты сьвет,
гэтая Еўропа,
Беларусь,
Летува,
Польшча,
Нямеччына,
Чэхія!
І якая доўгая вуліца Завальная,
калі, раз-пораз то ўлева,
то ўправа завальваючыся,
цягнешся на віленскі аўтавакзал,
каб – праз Польшчу,
Нямеччыну
й Чэхію –
нарэшце вярнуцца да той,
што прасіла цябе не напівацца!
гэтая Еўропа,
Беларусь,
Летува,
Польшча,
Нямеччына,
Чэхія!
І якая доўгая вуліца Завальная,
калі, раз-пораз то ўлева,
то ўправа завальваючыся,
цягнешся на віленскі аўтавакзал,
каб – праз Польшчу,
Нямеччыну
й Чэхію –
нарэшце вярнуцца да той,
што прасіла цябе не напівацца!




