З раніцы мыю вочы,
забыўшы зьняць акуляры,
якіх зусім не адчуваў
у сьне,
апроч адной хвіліны –
калі ты ўжо зьняла
бікіні
і яшчэ не надзела
звычайнага станіка,
а я ўжо зьняў
цёмныя акуляры
і яшчэ не надзеў
звычайных –
для ніцавокіх люнатыкаў,
што адлюстроўваюцца
у сваіх шкельцах,
як у люстэрку
задняга агляду,
а таму ня могуць
падглядаць за табой.
І ты трымала мяне за руку,
пераключаючы сны
і не даючы мне
выпадаць на паваротах.
А пасьля
перавысіла хуткасьць
і адчыніла дзьверку,
і я вываліўся
зь легкавіка твайго сну –
у адных акулярах,
дзе яшчэ не астыла
тваё апошняе
адлюстраваньне.
забыўшы зьняць акуляры,
якіх зусім не адчуваў
у сьне,
апроч адной хвіліны –
калі ты ўжо зьняла
бікіні
і яшчэ не надзела
звычайнага станіка,
а я ўжо зьняў
цёмныя акуляры
і яшчэ не надзеў
звычайных –
для ніцавокіх люнатыкаў,
што адлюстроўваюцца
у сваіх шкельцах,
як у люстэрку
задняга агляду,
а таму ня могуць
падглядаць за табой.
І ты трымала мяне за руку,
пераключаючы сны
і не даючы мне
выпадаць на паваротах.
А пасьля
перавысіла хуткасьць
і адчыніла дзьверку,
і я вываліўся
зь легкавіка твайго сну –
у адных акулярах,
дзе яшчэ не астыла
тваё апошняе
адлюстраваньне.




