а здорава было б узяць і напісаць сямейную сагу
пра бацькоў і дзяцей і назваць яе “доўгая дарога да гаршка”
тамоў так на сто пяцьдзясят прывітаньне бальзаку
калі ў друкарцы і ў аўтара хопіць на ўсё парашка
капітальна прадумаць розныя сюжэтныя адгалінаваньні
каб плынь сьвядомасьці бараніла віры свае
каб каханкі ў ложку шкілеты ў шафе тапельцы ў ваньне
і духоўнасьць духоўнасьць духоўнасьць а як безь яе
вось скажам філфак унівэру да самай спартзалі набіты німфэткамі
з гарадзкою прапіскай сurrent мusic: на мурамскай дарожцы стаялі тры
ён знаёміцца і адразу ж пачынае яе параўноўваць з рознымі кветкамі
бо ён тут адзіны зь вёскі яму сямнаццаць столькі ж александры…
ён з маленства аматар броўкі яна мае пірсінг на броўцы
кажа што кветкі выклікаюць у яе іншы асацыятыўны шэраг
яны нешта п’юць ён прачынаецца зранку на ейнай сяброўцы
яна дарыць яму пацалунак ён згадвае аб людажэрах
яна кажа што ейныя бацька і брат толькі што селі
за групавое забойства яе папярэдняга жаніха
і пакуль яны там трэба хутка згуляць вясельле
як гэта ледзьве знаёмыя? а каму я тады да раніцы ладзіла вднх?
трыццаць дзьве незамужнія аднакурсьніцы вялі іх замест канвою
адзінаццаць абкураных дваццаць адна бухая
і толькі пад праваслаўнай былой уніяцкай царквою
ён зразумеў што напраўду кахае
гасьцей панаехала цэлы аўтобус як на экскурсію
апошні раз ён так хваляваўся калі вучыўся браць акорды з барэ
празь дзевяць месяцаў яна мела найпрыгажэйшы жывот на курсе
хлопчыку ў гонар здадзенага іспыту далі імя анарэ
ад крыкаў маленькага генія зранку расколвалася башка
але гэта палова бяды бо нягоднік паставіў мэтаю
з паўгадзінкі паседзеўшы марна пасьля пакакаць міма гаршка
разоў гэтак сто пяцьдзясят каб бацькі чалавечую мелі камэдыю
і вось зь яго вырас батан-выкладчык пад гучны гоман
ён сочыць як у студэнтак сыходзіць румянец са шчок
покуль ён валіць ім мантру: рамантычны энтузіязм іронія гофман
і залаты гаршчок
залаты гаршчок
залаты гаршчок
(Пераклад на рускую)