«Мне больш не стае моцы! Больш не магу!» — стагнаў Купала, абдымаючы дрэва. І словы Купалавы цалкам зразумелыя сучаснаму пакаленьню, бо дрэвам была елка. Махнатая ўнізе і ўверсе яліна лезла Купалу ў вочы і ў рот, задзірала кашулю і калола ў жывот. Ішла рэпэтыцыя знакамітай купалаўскай п’есы «Паўлінка». Колас быў за рэжысэра, Купала — за героя-палюбоўніка, елка — за выканаўцу галоўнай жаночай ролі, Паўлінкі, 45-гадовую акторку Манадаву, якая адсутнічала на рэпэтыцыі зь нейкай важнай нагоды. Па задуме рэжысэра і аўтара сцэнару, Паўлінка павінна была выглядаць недатыкальнай і надзвычайна бадзёрыць закаханага ў яе Якіма. Было бачна, што елка няблага спраўлялася з ускладзенымі на яе абавязкамі. Так і рэпэтавалі.
У прынцыпе, прэм’ера спэктаклю прайшла выдатна, публіку абаяла колкая ў сваёй ролі Манадава і інтрыгавала падрапанае чало героя палюбоўніка. «Паболей бы такіх пастаноў» — напісаў у рэцэнзіі заядлы тэатрал П. Папялушка.