«Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» — набраў Купала на клявіатуры і задумаўся. У гэты час да яго прыйшоў Колас, сказаў: «Пасунь азадак, жывёліна!» — сеў з Купалам на адно крэсла і таксама ўтаропіўся ў манітор: «А што такое «пасад»?».
— Сам думаю. Я ведаў, але забыўся. Нешта тут ня так.
— Вядома, ня так! Можа ты хацеў напісаць «пасат», а не «пасад», можа памылка ў цябе? У сэнсе: «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны фальксваген-пасат між народамі!». — Колас адсунуў млоснага Купалу ад клявіатуры і выправіў «пасад» на «фальксваген-пасат»: «Вось. Зараз іншая справа! Хоць трохі лягічна. Эх ты, клясык!» — Якуб па-сяброўску пабумкаў Купалу па галаве.
Уначы Янку не спалося. Увесь час круціліся у галаве радкі пра фальксваген-пасат, які павінна заняць Беларусь. «Да чаго «пасат»? Гэта ж не беларускі аўтамабіль… Можа, лепей было б «трактар Мінскага трактарнага завода «Беларусь»? Купала ўзьняўся, уключыў кампутар і выправіў: «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны трактар Мінскага трактарнага завода «Беларусь» між народамі!» Сеў на ложку: «Дрэнна. Дрэнна-дрэнна-дрэнна-дрэнна. Да таго ж па два разы паўтараецца «Беларусь і трактар». Нядобра. Лепей пакінуць усё як было.»