Місьцер Макл-кадл-дадл
Пье ў гасьцёўні чай «Ахмад»
І кладзе у кубак цукар
Трыццаць восем раз падрад.
— Місьцер Маклкадлдадл,
Ў галаве ў вас — салата!
Вы ня бачыце, нібыта,
У вашым кубачку — ГАРБАТА!
— Гдзе гарбата?! Там гарбата?!
Што гарбата?! — стогне сэр, —
Я сьпіну трымаю прама,
Я ж англійскі афіцэр!
— Місьцер, мне за вас няёмка,
Вы — дурное кенгуру!
Шчас налью на плеш вам кавы,
Вушы цукарам натру!
Пье ў гасьцёўні чай «Ахмад»
І кладзе у кубак цукар
Трыццаць восем раз падрад.
— Місьцер Маклкадлдадл,
Ў галаве ў вас — салата!
Вы ня бачыце, нібыта,
У вашым кубачку — ГАРБАТА!
— Гдзе гарбата?! Там гарбата?!
Што гарбата?! — стогне сэр, —
Я сьпіну трымаю прама,
Я ж англійскі афіцэр!
— Місьцер, мне за вас няёмка,
Вы — дурное кенгуру!
Шчас налью на плеш вам кавы,
Вушы цукарам натру!




