Пачынаўся панядзелак. Пасьпяховы пінскі прадпрымальнік Павал Патапавіч па прозьвішчы Патоцкі па-будзёнаму паліў па-за пяціпавярхоўкай псыханэўралягічнай паліклінікі. Па-над Патоцкім праляталі птушкі, папісквалі прыемныя песенькі, паветра пахла парфумай: побач працавала пральня. Павал Патапавіч пачуваўся пераможцам. Пасьля працяглых праблемаў працэнт падаткаў паменшыўся, продажы паралёнавых паліто павялічваліся, пачалі прыносіць Патоцкаму прыбыткі. Працэс пайшоў!
Прайшло паўхвіліны. Праз парослы палыном пясок паволі паказалася пратаплязма. «Падалося!» — перш падумаў прадпрымальнік. Потым падышоў паглядзець, памацаў падэшвай. Пляма пачала пашырацца, пратаплязма — пагрозьліва пабулькваць. Пакрысе паказалася пуза, потым перапонкі. Павал Патапавіч пазнаў пудзіла: пяцісотпяцідзесяцітонны перапончатакрылы пучавок. Па-лаціне: puchavokis pachvarus. Палеантоляг Пупскі почасту падрабязна пісаў Патоцкаму пра падобных пачвараў. Пражэрлівыя, панцырныя, перасоўваюцца поскакам, пераносчыкі пульпіту.
Прадпрымальнік пракрычаў «Пайшоў прэч!», падсьвядомасьць падказвала прыняць проціяддзе. Павал Патапавіч пасьпеў паслухацца. Потым (палачкай) працяў пачвару проста праз пераносьсе. — Прафесійны падыход!
Падчас паядынку пладаножкі пучавока пахіснуліся, пачвара пасьлізнулася, правалілася пад падгнілую паверхню. Пераможца помсьліва памачыўся па-над пераносчыкам пульпіту, плюнуў пад падлогу, потым пачысьціў пінжак. Поўная перамога!
— Перапрашаю, Павал Патапавіч?
Прадпрымальнік пабачыў побач прывабную паненку, ПТВэшніцу: панчохі, паўбоцікі, прыгожая прычосачка. Павітаўся. Прыгажуня прыветна падміргнула, падышла, пяшчотна пагладзіла патыліцу прадпрымальніка, пацалавала: падарыла пятнаццаць палкіх пацалункаў. «Пакіньце пурызм пурытанам!» — пераканаўся Павал Патапавіч, пашукаў па портках. Паненка падазронна паглядзела, потым па-драпежніцку пазяхнула. Потым… Псэўда-паненка, паганы перапончатакрылы пучавок-паліморф праглынуў Патоцкага, паменшыў пагалоўе прадпрымальнікаў… Падмануў пярэварацень…
***
Пачынаўся панядзелак. Пасьпяховы пінскі прадпрымальнік Павал Патапавіч па прозьвішчы Патоцкі прачнуўся пад поўдзень. Перажагнаўся.