Антычны філёзаф Зянон казаў, што хутканогі Ахілес ніколі ня здолее нагнаць марудную чарапаху. Чаму ня здолее? Ды таму, што не пабяжыць. Нават Ахілес не пабяжыць… А навошта бегчы, калі можна навіны паглядзець па ТБ, прыбрацца ў пакоі ці скласьці надзвычайна патрэбную справаздачу для адміністрацыі. Можна яшчэ што-небудзь зрабіць сваімі рукамі ці зарабіць грошаў. А можна займацца самаадукацыяй ці, калі не атрымоўваецца, паступіць ва ўнівэрсітэт на другую вышэйшую ці, прыкладам, акадэмію якую-небудзь, лепей за ўсё юрыдычную. Альбо бізнэсоўцам можна пайсьці працаваць, гандляваць таматамі. Таксама можна.
Не. Думаю, што і Ахілес не пабяжыць за чарапахай, калі толькі…
— Ахілес, хутчэй пойдзем дадому! — Барбара бярэ Ахілеса пад руку і яны выходзяць вонкі за шкляныя дзьверы крамы хатніх жывёлін. Чарапашка сумна глядзіць ім у сьлед і задумліва разьмінае лапкі.