Ужо ня памятаю, як я першы раз пачула пра закон Ома. Ды не пра таго Ома, пра якога вы падумалі. Таго, пра якога вы падумалі, хутчэй за ўсё ўвогуле не было. Альбо было, але ня так, як вы сабе ўяўляеце. Ну, цемра! Усё вам трэба тлумачыць! Але настрой такі крыху лагодны ў мяне, таму распавяду.
Даўным-даўно дзесьці ў дзебрах Эўропы жыў-быў Ом. Быў ён добры і ціхмяны чалавек, таму ўсе суседзі клікалі яго дзядзечкам, а шматпакаёвую кватэру, дзе ён жыў, адпаведна «хацінай дзядзькі Ома». Як мы ўжо адзначылі, Ом быў надзвычайнай дабрыні чалавек, але часам несьвядомыя суседзі даймалі яго такой дражнілкай:
Тоўсты лысы дзядзька Ом
Мыўся толькі кіпянём —
І цяпер у дзядзькі Ома
Рэдка ўсе бываюць дома.
Паколькі Ом ніколі кіпенем ня мыўся (тут трэба адзначыць, што ён увогуле рэдка катаваў сябе гігіенай: у сярэдневеччы тое быў мавэтон), дзядзька вясёла ўсьміхаўся ў вусы і пачынаў бегаць за суседзямі з паленам — простыя сярэдневечныя норавы. Суседзі паказвалі Ому язык і зьбягалі, бо няма прыёму супраць Ома і фізычна супраціўляцца яму сэнсу няма. З тых часоў фізычную адзінку супраціўленьня эўрапейцы, з тых, хто разумнейшы, клічуць «омам», хаця ад пачатку яна неяк па-іншаму, відаць, называлася.
Жонка Ома кахала і казала ўсім: «Мой Ом — мая крэпасьць», пры гэтым заўважаючы, што ў яе-та першы муж заўжды Омам.
Вось такі быў гэты Ом адмысловы, і законаў ён не выдаваў. А тое, што некаторыя кажуць, што Ом ёсьць нямецкім фізыкам ХІХ стагодьдзя, дык тое няпраўда для школьнікаў і студэнтаў. Чэснае-прычэснае!