Так і тады было. Маўкліва
вакольле ў змроку крыла мгла
над дахам мілажальным саду
бялёсая смуга плыла
ад бэзавага чаду, моўчкі
яна руку маю ўзяла,
шчасьлівая.
Пах быў з магілаў... Не мая віна!..
О, бледнае сьвятло, што з тлення цьміцца,
ня стой у белым саване, як дух,
патухні, прывід-немарасьць нябыльца!
Чаго глядзіш так боскімі вачмі?
Ня я зламаў яе -- сама! Чаго ж мне біцца
у сутаргах чужой бяды...
Зямля пашэрхла ў змроку шэрай чмуты:
клубяцца вербы ў мгле, як шызы дым,
налегла неба на зямлю, ярмом пакуты
абвісла лісьце на гальлі густым,
як выпіўшы сьмяротнае атруты;
аціхла і яна у сьвеце нематы.
Падай руку мне, сьмерць...
вакольле ў змроку крыла мгла
над дахам мілажальным саду
бялёсая смуга плыла
ад бэзавага чаду, моўчкі
яна руку маю ўзяла,
шчасьлівая.
Пах быў з магілаў... Не мая віна!..
О, бледнае сьвятло, што з тлення цьміцца,
ня стой у белым саване, як дух,
патухні, прывід-немарасьць нябыльца!
Чаго глядзіш так боскімі вачмі?
Ня я зламаў яе -- сама! Чаго ж мне біцца
у сутаргах чужой бяды...
Зямля пашэрхла ў змроку шэрай чмуты:
клубяцца вербы ў мгле, як шызы дым,
налегла неба на зямлю, ярмом пакуты
абвісла лісьце на гальлі густым,
як выпіўшы сьмяротнае атруты;
аціхла і яна у сьвеце нематы.
Падай руку мне, сьмерць...




