Малітвай ня блюзьнеру я, Гасподзь,
як вычытаў я з кніг прадаўніх, бо
з табой зьяднаны я тысячакроць.
Любоў хачу аддаць. Маю любоў...
Ці любяць бацьку? Ці бяз жалю прэч,
як ты, ідуць ад немачных старэч,
бязь веры ў сілу рук яго і плеч?
І ці ж,
ці ж не кладцуь завялых слоў паміж
старонак даўніх прахлых кніг,
даўно ўжо ня чытаў ніхто якіх?
Ці ж ня сплываюць з сэрца, быццам воды,
пакуты, радасьці яго, нягоды?
Ці ж бацька нам ня тое, што было:
мінулае, счужненае ўсё,
старыя жэсты, спрахлае рызьзё,
бясьсіласьць рук, адцьвілае чало?
Героем часу быў свайго. Лісьцінай
ён ападзе, як прыйдзе час цьвісьці вам.
як вычытаў я з кніг прадаўніх, бо
з табой зьяднаны я тысячакроць.
Любоў хачу аддаць. Маю любоў...
Ці любяць бацьку? Ці бяз жалю прэч,
як ты, ідуць ад немачных старэч,
бязь веры ў сілу рук яго і плеч?
І ці ж,
ці ж не кладцуь завялых слоў паміж
старонак даўніх прахлых кніг,
даўно ўжо ня чытаў ніхто якіх?
Ці ж ня сплываюць з сэрца, быццам воды,
пакуты, радасьці яго, нягоды?
Ці ж бацька нам ня тое, што было:
мінулае, счужненае ўсё,
старыя жэсты, спрахлае рызьзё,
бясьсіласьць рук, адцьвілае чало?
Героем часу быў свайго. Лісьцінай
ён ападзе, як прыйдзе час цьвісьці вам.




