Я Стэпавы воўк, гойсаю і блукаю,
засьнежаны край паўсюль,
зь бярозы крылом крумкач махае --
і ані зайцоў нідзе, ні казуль!
А казульцы шчыра я ўнараўлю,
знайсці б якую ў блуканьні!
Я вазьму яе зубамі, абдыму рукамі,
красуню маю, прыгарну, прытулю.
Ад поўніцы сэрца прылашчу любоў,
храсточкамі іклы свае ўскаромлю,
і вып’ю ў экстазе гарачую кроў,
і знуджана выцьму ўсю ноч на поўню.
Нават зайца меў бы за ласны кавалак:
ноччу цёплае мяса -- гасьцінчык ваўку.
Як жа мне доля такая прыпала,
што ў самоце свой век валаку?
У вачах прытулілася старасьці цьма,
ужо хвост увабраўся ў сівізну,
мілай жонкі каторы год як няма
а я гойсаю ўсё і казуляй трызьню.
А я зайцамі трызьню норавам воўчым,
вецер сьвішча ў зімовыя ночы,
сьнегам жар астуджаю ў горле
і душу аддаць д’яблу ўжо горне.
засьнежаны край паўсюль,
зь бярозы крылом крумкач махае --
і ані зайцоў нідзе, ні казуль!
А казульцы шчыра я ўнараўлю,
знайсці б якую ў блуканьні!
Я вазьму яе зубамі, абдыму рукамі,
красуню маю, прыгарну, прытулю.
Ад поўніцы сэрца прылашчу любоў,
храсточкамі іклы свае ўскаромлю,
і вып’ю ў экстазе гарачую кроў,
і знуджана выцьму ўсю ноч на поўню.
Нават зайца меў бы за ласны кавалак:
ноччу цёплае мяса -- гасьцінчык ваўку.
Як жа мне доля такая прыпала,
што ў самоце свой век валаку?
У вачах прытулілася старасьці цьма,
ужо хвост увабраўся ў сівізну,
мілай жонкі каторы год як няма
а я гойсаю ўсё і казуляй трызьню.
А я зайцамі трызьню норавам воўчым,
вецер сьвішча ў зімовыя ночы,
сьнегам жар астуджаю ў горле
і душу аддаць д’яблу ўжо горне.




