Калісьці на пачатку новай эры
Валадарам свае правы здаў люд --
Спраўляць абрад ахвярны, правіць суд
І захаваць у родзе непарушнасць меры
У ладзе з іншай мераю, якая
Заўсёды яркае жыццё свяціл
На небе у гармоніі трымае
У раўнавазе неўміручых сіл.
Але даўно ўжо божы той парадак
Зламаўся, і знябыўся мераў свет,
І чалавек адкінуў запавет,
Жыве без святасці ў нязгодзе з ладам,
Ды не памерла вера ў святасць свету
І нам даручана, прарваўшы заняпад
Праз гульні знакаў, аднавіць той лад
І перадаць далей святыню гэту.
Магчыма, змрок рассеецца дазвання,
І вернецца закон былых эпох,
І закіруе Сонца, быццам Бог,
І прыме з нашых рук ахвяраванне.
Валадарам свае правы здаў люд --
Спраўляць абрад ахвярны, правіць суд
І захаваць у родзе непарушнасць меры
У ладзе з іншай мераю, якая
Заўсёды яркае жыццё свяціл
На небе у гармоніі трымае
У раўнавазе неўміручых сіл.
Але даўно ўжо божы той парадак
Зламаўся, і знябыўся мераў свет,
І чалавек адкінуў запавет,
Жыве без святасці ў нязгодзе з ладам,
Ды не памерла вера ў святасць свету
І нам даручана, прарваўшы заняпад
Праз гульні знакаў, аднавіць той лад
І перадаць далей святыню гэту.
Магчыма, змрок рассеецца дазвання,
І вернецца закон былых эпох,
І закіруе Сонца, быццам Бог,
І прыме з нашых рук ахвяраванне.




