Нам жыць не дадзена. Мы ўсе -- струмень,
Гатовыя сябе ў любую форму ўліць:
У грот альбо ў сабор, у ноч, у дзень, --
Наскрозь нас працінае прага жыць.
Нястомна запаўняем формаў цьмы,
А дзе ў іх шчасце, дом, радзіма дзе?
Мы вечныя вандроўцы, госці мы,
Нас плуг не кліча, хлеб не нам расце.
Не знаем, што нам вызначыць Гасподзь,
Бо толькі ж гліна мы ў руцэ ў Яго.
Нас мне маўклівы Творца самахоць,
Не ставячы ніколі на агонь,
Каб скамяніць! І так трываць гады і годы --
Да гэтага імкнёмся ў палкай змозе,
Ды вечнасць нас палохае заўсёды
І адпачынкам не стае ў дарозе.
Гатовыя сябе ў любую форму ўліць:
У грот альбо ў сабор, у ноч, у дзень, --
Наскрозь нас працінае прага жыць.
Нястомна запаўняем формаў цьмы,
А дзе ў іх шчасце, дом, радзіма дзе?
Мы вечныя вандроўцы, госці мы,
Нас плуг не кліча, хлеб не нам расце.
Не знаем, што нам вызначыць Гасподзь,
Бо толькі ж гліна мы ў руцэ ў Яго.
Нас мне маўклівы Творца самахоць,
Не ставячы ніколі на агонь,
Каб скамяніць! І так трываць гады і годы --
Да гэтага імкнёмся ў палкай змозе,
Ды вечнасць нас палохае заўсёды
І адпачынкам не стае ў дарозе.




