Ліпень сьхіляецца да свайго пышнага фіналу. Вольга Францаўна Пакемонава, маладая дваццацідвухгадовая выхавацельніца дзіцячага садка № 3 горада N. стомлена выцірае пот з натруджванага ілба. 56 дзяцей малодшай групы паклала яна сёньня спаць, а потым вывела на прагулку. Мы сядзім зь ёй пад шатамі старых яблынь, у прыемнай у такія сьпякотныя дні прахалодзе. Побач, у прасторнай, сучаснай пясочніцы 20х20 мэтраў са сьветлымі хваёвымі парэнчамі (падарунак мясакамбінату, якія мае над садком шэфства) гуляюць у "кашу-малашу" Вольгіны выхаванцы.
— Якія пляны на будучыню, Вольга? — пытаюся я у маладой жанчыны, сакратара мясцовай ячэйкі БРСМ, сталую госьцю дошкі гонару.
— Пляны самыя аптымістычныя, — адказвае Вольга, маладымі белымі зубамі разгрызаючы сакавіты яблык, пырскі якога застаюцца ў мяне на твары. Думаю, што гэта не мяжа. Заўтра я пляную вывесьці на прагулку 57, альбо нават 58 дзяцей. Падлучым сярэднюю групу.
— То бок ёсьць рэзервы?
— Ёсьць, — упэўнена сьвярджае Вольга і яе твар нібыта сьвятлее. — Ёсьць, ёсьць рэзервы.
Мягкай шырокай далоньню яна па-мацярынску заляпляе пажопе аднаму з падапечных. Другая яе далонь дае ўкусіць яблыка іншаму выхаванцу.
І верыцца ў тое, што у Вольгі усё атрымлецца.