Бачу ясна: бліжэе, бліжэе мая хвіліна --
Дарма што не верыце слову майму.
А не ведаю толькі, калі, як халодная шкліна,
Маё сэрца застыне, дзе скон свой прыму.
Мо ў гатэлі, дзе ў моўчу і крык і дыханне,
Бы ў кішэню, кладзе дывановая поўсць,
Мяне вымуць халоднага з ванны і, як цалаваннем,
Прасціною накрыюць нябытную плоць.
Я не ведаю. Я толькі йду і не збочу з дарогі
Да канца, нюхам чую апошні свой баль.
Хай слабейшы прасмердне жыўцом ды нябогі,
Я ж -- не вучаны жабраваць мілажаль.