Можа, сэрца спачне ад жыццёвай дакукі,
І шум вулічны кіне нарэшце мяне,
Як навечна складуцца знямоглыя рукі,
І пад каменем цемра мне вочы самкне.
Будзе ў рынах бруд па-ранейшаму цекчы,
Будзе слізкі асфальт у наплывах вады,
А мяне асвятляцьмуць хаўтурныя свечкі,
І залішніцца буднасць ужо тады.
Будуць ліпы буяць у пчаліным гудзе,
І трамвайным звонам звінець гарады,
А маё жыццё развітвацца будзе
З гэтым светам дзівосным назаўжды.
І ніколі-ніколі, ні позна, ні рана
Не вярнуся ў яго да будзённых уцех,
Без мяне брудны брук неспадзявана
Апранацьмецца ў першы бялюхны снег.
Я адзін у бясчулым роіве зорак
Паплыву туды, дзе ў вечных вірах
Не дастане мяне ўжо ніякі паморак,
Дзе свежага сена не ўспомніцца пах.
І шум вулічны кіне нарэшце мяне,
Як навечна складуцца знямоглыя рукі,
І пад каменем цемра мне вочы самкне.
Будзе ў рынах бруд па-ранейшаму цекчы,
Будзе слізкі асфальт у наплывах вады,
А мяне асвятляцьмуць хаўтурныя свечкі,
І залішніцца буднасць ужо тады.
Будуць ліпы буяць у пчаліным гудзе,
І трамвайным звонам звінець гарады,
А маё жыццё развітвацца будзе
З гэтым светам дзівосным назаўжды.
І ніколі-ніколі, ні позна, ні рана
Не вярнуся ў яго да будзённых уцех,
Без мяне брудны брук неспадзявана
Апранацьмецца ў першы бялюхны снег.
Я адзін у бясчулым роіве зорак
Паплыву туды, дзе ў вечных вірах
Не дастане мяне ўжо ніякі паморак,
Дзе свежага сена не ўспомніцца пах.




