Усе цякуць у мора рэкі,
А мора не перапаўняецца.
Стараюцца грахі й агрэхі,
А ўпартасць не перапыняецца.
Цякуць, каб паўтарыць маленства
І зноў памкнуцца ў свет рачулкамі,
З шаленства ўпасці ў паслушэнства,
Змірыцца з рэчышчамі мулкімі.
I помняць рэкі пра вытокі,
Цякуць сабе адной сябрынаю.
Ды не стрымаюць гнеў высокі
І навальніцамі абрынуцца.
А мора не перапаўняецца.
Стараюцца грахі й агрэхі,
А ўпартасць не перапыняецца.
Цякуць, каб паўтарыць маленства
І зноў памкнуцца ў свет рачулкамі,
З шаленства ўпасці ў паслушэнства,
Змірыцца з рэчышчамі мулкімі.
I помняць рэкі пра вытокі,
Цякуць сабе адной сябрынаю.
Ды не стрымаюць гнеў высокі
І навальніцамі абрынуцца.




