Уінстан Х'ю Одэн. Блюз уцекачоў (пер. В. Рыжкоў)

Кажуць, гэта буйны дзесяцімільённы горад,
нехта жыве ў палацах, нехта жыве ў норах:
але нам пакуль тут не месца, мая дарагая, але нам тут не месца.

Калісьці мы мелі свой край і думалі, што гасцінны,
ты адшукаеш на мапе нашы мясціны,
мы не можам туды вярнуцца, мая дарагая, не можам туды вярнуцца.

Стары ціс расце на царкоўным двары —
ён штовясну аднаўляецца зноў, але пашпарт стары
так не можа зрабіць, мая дарагая, так не можа зрабіць.

Консул прамовіў, бразнуўшы кулаком:
— Калі ты не маеш пашпарту, ты лічышся мерцвяком! —
але мы яшчэ жывыя, мая дарагая, мы яшчэ жывыя.

Мне прапаноўваў сесці дабрадзей з камітэта,
а потым параіў звярнуцца сюды налета,
але куды нам ісці сёння, мая дарагая, куды нам ісці сёння?

Прыходзім на мітынг; там маладзёны
кажуць: «Калі пусцім іх, яны адбяруць хлеб наш надзённы!» —
яны кажуць пра мяне і цябе, мая дарагая, пра мяне і цябе.

Мне здалося, што гром у небе, — і скаланула мой слых,
бо Гітлер крычаў Еўропе: «Вынішчыць іх усіх!»;
іх — гэта нас, мая дарагая, іх — гэта нас.

Вось дагледжаны коцік чакае вячэры,
вось швейцар адчыняе для пудзеля дзверы —
ім лепш за нямецкіх габрэяў, мая дарагая, лепш за нямецкіх габрэяў.

У порце стаім на прыстані параходнай,
плаваюць рыбы ў вадзе свабодна —
усяго ў пяці кроках ад нас, мая дарагая, усяго ў пяці кроках ад нас.

Крочым па парку, бачым птушак на дрэвах;
яны не маюць палітыкаў — няма пратэсту ў іх спевах,
бо птушкі — не людзі, мая дарагая, бо птушкі — не людзі.

Я прымроіў тысячапавярховы будынак,
дзе тысячы вокнаў, дзвярэй і паштовых скрынак, —
але нашай між імі няма, мая дарагая, нашай між імі няма.

Стаім у заснежаным полі, і дзесяць тысяч салдат
маршавым крокам праходзяць туды і назад —
яны палююць на нас, мая дарагая, яны палююць на нас.
Тэксты

Ave
Баляда непадзельнага
Безнадзейна адзінокі верш
Беларусь сямівокая
Вяртайся
дарожныя здарэнні
Загінаючы пальцы
Зялёны чалавечак
калі мы падаем, зоры...
Насуперак
Нічога святога (Ехезкель)
Роспач на продаж
самае цікавае
Справаздача па роспачы
Снег
Сненні падчас палявання
Узмах крыламі
У тэме вады плаваюць нават рыбы
Чорна-белы верш
Эпіграф да маладосці
Я не паэт

З аўдыёкнігі "Дзверы, замкнёныя на ключы"

Майкл Сэлінджэр. Фідэль Кастра ў Бёрдлэндзе
Сяргій Жадан. Марадона
Святая праўда
Гага Нахуцрышвілі. Зімовы веер
дзверы, замкнёныя на ключы
Час праз сваю педантычнасць...
Сяргій Жадан. Жыць з літаратуры
два скрыпачы
Гага Нахуцрышвілі. Я - Напалеон
Мая каралева. Мама...

Пераклады

Гага Нахуцрышвілі. Сумнеў
Сяргій Жадан. Chicago Bulls
Тэйлар Мэйлі. Я магу быць паэтам
Тэйлар Мэйлі. Як напісаць (дрэнны) верш пра палітыку
Уінстан Х'ю Одэн. Блюз уцекачоў

Відэа

Два скрыпачы