Віталь Рыжкоў. Сненні падчас палявання

Казуля,
за якой я бягу і якую ніяк не ўпалюю,
нарадзілася дзень у дзень са мной,
і пакуль я раблюся спрытнейшы,
яна старэе. Паляваць робіцца нецікава.

Але, абсыпаючы мёртвай сухой зямлёй,
яна ў чарговы раз ад мяне ўцякае.

Я чуў, што кажуць старэйшыя,
кажуць, мы з ёй — адно (я думаю, гэта такая казка),
яна мяне ведае як сябе і менавіта таму пазбягае пастак.

Мая ўпэўненасць — першая ластаўка
перамогі над ёй. Пад акном цэлы воз гэтых першых ластавак.

Казуля ўцякла ў правінцыю па суседстве,
дзе на ўздых пазней узыходзіць сонца.
Тут даволі забаўныя мясцовыя кланы:
яны варагуюць міжсобку, як ашалелыя зграі,
і пры тым разам недалюбліваюць Імператара.
Ніхто не перамагае — і назіраць за гэтым можна бясконца
доўга, хоць відовішча малапрыемнае.
І мой шлях самурая фатальна праз гэтае ўсё пралягае.

Я тут настолькі даўно, што
да мяне стала прыходзіць пошта.

Я тут настолькі даўно,
што лісты з дому ад маёй адзінай сталі раптоўна пачынацца з «мы»:
маўляў, мы пішам табе толькі ў надзеі
даць адпачынак падчас палявання, твой запаволіць бег,
бо, так бы мовіць, хоць ужо не чакаем, любім цябе і помнім.

Калі я казаў
«Я кахаю цябе»
і чуў у адказ
«Я кахаю цябе»,
я ніколі не забываў, што гэта — амонім.
Тэксты

Ave
Баляда непадзельнага
Безнадзейна адзінокі верш
Беларусь сямівокая
Вяртайся
дарожныя здарэнні
Загінаючы пальцы
Зялёны чалавечак
калі мы падаем, зоры...
Насуперак
Нічога святога (Ехезкель)
Роспач на продаж
самае цікавае
Справаздача па роспачы
Снег
Сненні падчас палявання
Узмах крыламі
У тэме вады плаваюць нават рыбы
Чорна-белы верш
Эпіграф да маладосці
Я не паэт

З аўдыёкнігі "Дзверы, замкнёныя на ключы"

Майкл Сэлінджэр. Фідэль Кастра ў Бёрдлэндзе
Сяргій Жадан. Марадона
Святая праўда
Гага Нахуцрышвілі. Зімовы веер
дзверы, замкнёныя на ключы
Час праз сваю педантычнасць...
Сяргій Жадан. Жыць з літаратуры
два скрыпачы
Гага Нахуцрышвілі. Я - Напалеон
Мая каралева. Мама...

Пераклады

Гага Нахуцрышвілі. Сумнеў
Сяргій Жадан. Chicago Bulls
Тэйлар Мэйлі. Я магу быць паэтам
Тэйлар Мэйлі. Як напісаць (дрэнны) верш пра палітыку
Уінстан Х'ю Одэн. Блюз уцекачоў

Відэа

Два скрыпачы