Гага Нахуцрышвілі. Я - Напалеон (пер. В. Рыжкоў)

Я – Напалеон!..
Забіце мяне, іначай я сьвет заваюю.
Найперш – гэты бар. У ахову сваю я
галоднага злодзея ўзяў на пасаду маршала.
З гэтага часу Сьмерць пабратацца са мною марыла.
Забіце мяне, іначай я сьвет заваюю.

Я – Напалеон!..
Ваш сьвет раздражняе, подлы.
Мяне не кранаюць ні сьлёзы, ні просьбы, ні модлы.
Ня веру турэцкім гамбітам.
Мой злодзей зрабіўся амбітным,
ён будзе гульцом, я арбітрам.

Я – Напалеон!..
Дождж, вецер і град – не нажы вы!
Бывай, рамантызм ілжывы!
Падтрымай мяне ружай, якая згубіла колер,
бо нават колер зрабіўся фальшывым.
Нават каханьне, якому скажам “ніколі!”.

Я – Напалеон!..
Галодны паяц або Імпэратар!
Вы да мяне? Чаго пажадаеце, сэр?
Тут месца або паэтам, або вар’ятам.
Дык будзем змагацца, хоць ноч цяпер,
бітва трывае – свайму Імпэратару вер!

Я – Напалеон!..
Сьвет трасецца, блізка дзень гневу.
Гэта хлусьня, не лічыце мяне крывавым,
проста я не жадаў забіваць свае мары сумневам,
я ведаю, як дрыжаць і раўнуюць да Славы,
і менавіта таму – лепей забіць мяне вам.

Я – Напалеон!..
Калі ўжо захапіў паўсьвету,
калі ўбачыў шчырыя сьлёзы,
патануў у сьлязах і ў зьнямозе,
зьнясілены плачам гэтым, –
я ня стаў руйнаваць сумневамі мэту.

Я – Напалеон!..
Прыгожай сьмерці няма.
Я памру як усе, Талстой мудрагеліў дарма.
Нават імпэратарам і паяцам
марам цяжка супраціўляцца.
Але падпаўзла зіма,
як хамелеон.

Я – Напалеон!..
Зіма памяняе ўсе песьні і колеры.
Я пацярпеў паразу? Я б не падумаў ніколі.
Зіма падманула мяне турэцкім гамбітам.
А сьпіс памерлых запоўнены ўжо, нібыта.
Цяпер, імпэратар, вяртайся назад, да нябыту!
Дзеці Адама, вядома – паяцы да скону.
Апусьціце заслону, прашу вас, заслону,
бо сорамна

Напалеону.
Тэксты

Ave
Баляда непадзельнага
Безнадзейна адзінокі верш
Беларусь сямівокая
Вяртайся
дарожныя здарэнні
Загінаючы пальцы
Зялёны чалавечак
калі мы падаем, зоры...
Насуперак
Нічога святога (Ехезкель)
Роспач на продаж
самае цікавае
Справаздача па роспачы
Снег
Сненні падчас палявання
Узмах крыламі
У тэме вады плаваюць нават рыбы
Чорна-белы верш
Эпіграф да маладосці
Я не паэт

З аўдыёкнігі "Дзверы, замкнёныя на ключы"

Майкл Сэлінджэр. Фідэль Кастра ў Бёрдлэндзе
Сяргій Жадан. Марадона
Святая праўда
Гага Нахуцрышвілі. Зімовы веер
дзверы, замкнёныя на ключы
Час праз сваю педантычнасць...
Сяргій Жадан. Жыць з літаратуры
два скрыпачы
Гага Нахуцрышвілі. Я - Напалеон
Мая каралева. Мама...

Пераклады

Гага Нахуцрышвілі. Сумнеў
Сяргій Жадан. Chicago Bulls
Тэйлар Мэйлі. Я магу быць паэтам
Тэйлар Мэйлі. Як напісаць (дрэнны) верш пра палітыку
Уінстан Х'ю Одэн. Блюз уцекачоў

Відэа

Два скрыпачы