Тэйлар Мэйлі. Я магу быць паэтам (пер. В. Рыжкоў)

Я думаю, я магу быць паэтам, бо я люблю апранацца ў чорнае.
І я магу прыдумваць абы-што, напрыклад, маркісіт бярэ крэдыт у банку,
"Porsche" цягне інвалідку, небарака пацягвае капучына
з нацэленым у неба мезенцам.
Я бачыў паэтаў, што сьпяваюць песьні ў сваіх радках -
без дай прычыны, адно дзеля факту,
закаханых ва ўласныя галасы,
у канцы кожнага радка яны падвываюць,
на кожным радку яны падвываюць,
пакуль яны чытаюць, чытаюць і... чыта-аюць?
Бачыш, прапісныя ісьціны ў прозе слабей -
у паэзіі іх нават яшчэ падвываюць,
бо яны надаюць прыхаванага сэнсу:
я ведаю, пра што я кажу, і ты не тупі.

І я не баюся абламацца.
І я не баюся выкарыстаць АДНО лаянкавае слова,
каб даць вам зразумець, што я АХУЕННА сур'ёзны!
Я не баюся таксама

КРЫЧАЦЬ! З НАПРУГАЙ! І ДОЎГІМІ, ДРАМАТЫЧНЫМІ . . .

ПАЎЗАМІ,

ПОЎНЫМІ ТРЫВОГІ!

І, пакуль вы слухаеце, падвываць.
І словы, рэдкія дзівосныя словы -
акавіта, памяркоўнасьць, далькажык -
выкарыстоўваць, каб нагадаць вам -
"Я пісьменьнік! Жарыце мой філалагічны бруд!"

І напрыканцы,
прамаўляць мякка, навязьліва пяшчотна,
хоць і не без іроніі, каб
скончыць раптоўна й шматзначна...
Тэксты

Ave
Баляда непадзельнага
Безнадзейна адзінокі верш
Беларусь сямівокая
Вяртайся
дарожныя здарэнні
Загінаючы пальцы
Зялёны чалавечак
калі мы падаем, зоры...
Насуперак
Нічога святога (Ехезкель)
Роспач на продаж
самае цікавае
Справаздача па роспачы
Снег
Сненні падчас палявання
Узмах крыламі
У тэме вады плаваюць нават рыбы
Чорна-белы верш
Эпіграф да маладосці
Я не паэт

З аўдыёкнігі "Дзверы, замкнёныя на ключы"

Майкл Сэлінджэр. Фідэль Кастра ў Бёрдлэндзе
Сяргій Жадан. Марадона
Святая праўда
Гага Нахуцрышвілі. Зімовы веер
дзверы, замкнёныя на ключы
Час праз сваю педантычнасць...
Сяргій Жадан. Жыць з літаратуры
два скрыпачы
Гага Нахуцрышвілі. Я - Напалеон
Мая каралева. Мама...

Пераклады

Гага Нахуцрышвілі. Сумнеў
Сяргій Жадан. Chicago Bulls
Тэйлар Мэйлі. Я магу быць паэтам
Тэйлар Мэйлі. Як напісаць (дрэнны) верш пра палітыку
Уінстан Х'ю Одэн. Блюз уцекачоў

Відэа

Два скрыпачы