Віталь Рыжкоў. Нічога святога

Ну давай, давай кажы і пра гэтае заадно.
Вось стварэньне дабра, істотнае на чатыры бакі,
з чалавечым тварам (у ім - ільвы, арлы і быкі),
паведамляе: - Таварышы блядзі і слабакі,
пізда вам цяпер, - дадае яно: -
будзеце есьці сваё лайно.

А тут весела так, што дзяўчаты самі прыходзяць сюды
і хіхікаюць, ледзь дакраніся шыі,
мы абяцаем іх цалаваць і прызнаемся куды -
па іх сьпінах бегаюць мурашы, і
хораша, што ні кажы - і лепш не кажы ім,
што бог замятае свае сьляды.

Давай, Ехэзкель, сядай з намі побач, ты
ў гэтым доме можаш есьці і піць удосталь,
нягледзячы на навіны.. Гэта зусім не панты:
калі хтось крыкне "Бяжым! Мянты!",
я ня зрушу зь месца - я занадта тоўсты;
я думаю, ён зьдзяйсьняе свой генацыд не ў якасьці помсты,

але праз боязь. Усё паводле гульні:
блядзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй "чысьціні",
слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,
мараліст, пракляты, патрабуе патакі,
бог is absent today - ні табе разнастайнасьці... ні-
чога сьвятога: усё па панятках.

Прарок адвечна прыходзіць запозна, Хэзі,
як дэсэрт, які ўжо ў горла ня лезе..
Я да цябе ня маю прэтэнзій -
ты пільнуеш, куды падае божы цень,
мы хаваемся ў тым жа самым куце,
дзе глухая гадзюка гадуе дзяцей.
Тэксты

Ave
Баляда непадзельнага
Безнадзейна адзінокі верш
Беларусь сямівокая
Вяртайся
дарожныя здарэнні
Загінаючы пальцы
Зялёны чалавечак
калі мы падаем, зоры...
Насуперак
Нічога святога (Ехезкель)
Роспач на продаж
самае цікавае
Справаздача па роспачы
Снег
Сненні падчас палявання
Узмах крыламі
У тэме вады плаваюць нават рыбы
Чорна-белы верш
Эпіграф да маладосці
Я не паэт

З аўдыёкнігі "Дзверы, замкнёныя на ключы"

Майкл Сэлінджэр. Фідэль Кастра ў Бёрдлэндзе
Сяргій Жадан. Марадона
Святая праўда
Гага Нахуцрышвілі. Зімовы веер
дзверы, замкнёныя на ключы
Час праз сваю педантычнасць...
Сяргій Жадан. Жыць з літаратуры
два скрыпачы
Гага Нахуцрышвілі. Я - Напалеон
Мая каралева. Мама...

Пераклады

Гага Нахуцрышвілі. Сумнеў
Сяргій Жадан. Chicago Bulls
Тэйлар Мэйлі. Я магу быць паэтам
Тэйлар Мэйлі. Як напісаць (дрэнны) верш пра палітыку
Уінстан Х'ю Одэн. Блюз уцекачоў

Відэа

Два скрыпачы