Віктар Жыбуль. Лёс непатрэбных рэчаў...

лёс непатрэбных рэчаў
стаць альбо сьмецьцем
альбо талісманам

але пэрспэктыва стаць чымсьці
ўжо сама па сабе
супярэчыць стану непатрэбнасьці

ну праўда ж
са сьмецьця можна будаваць палацы
а талісманам забіваць цьвікі