Віктар Жыбуль. Кацяняты

Адной пісьменьніцы

…А ў нашай коткі
нарадзіліся чатыры кацяняткі.
Тры – белыя-бялюткія,
чыстыя, як сумленьне
праведніка ці прапаведніка,
простыя і зразумелыя.
Глядзіш, любуешся –
і душа адпачывае.

А вось чацьвёртае кацяня – пярэстае,
з чорнай плямкай каля самага носу.
Не зьвяртайце на яго ўвагі –
гэта яно так выпендрываецца!