Віктар Жыбуль. Карабельчык

У мяне застаўся рубельчык
ад заробку, што скончыўся ўчора.
Я зраблю з рубля карабельчык,
адпушчу яго ў сіняе мора.

Можа, вецер яго не спакусіць
пацярпець нечакана крушэньне?..
Паплыве ён, а я застануся
з занядбанай пустой кішэняй.