Віктар Жыбуль. На правай маёй далоні

Н.У.

На правай маёй далоні
адсутнічае лінія лёсу –
ёсьць нешта так, для адмазкі.
Я іду, зрываючы маскі
адну за другой
левай нагой.
Як бы час падмануць,
як адгарнуць
кнігу жыцьця ў канцы,
каб прагледзець зьмест
і выказаць згоду альбо пратэст?
Зьбянтэжаных дум ашмоцьце
пакінула галаву маю.
Стаю я на эшафоце
і мух ад нудоты б’ю.