Віктар Жыбуль. Сенегал



Мы глядзім порна!
Увесь экран чорны!
І па гарызанталі, і па вертыкалі:
Дзеянне адбываецца ўначы ў Сенегале!

Мы глядзім порна!
Скрынка гудзення поўная!
Ратуйце, добрыя людцы:
Дзеянне адбываецца ў трансфарматарнай будцы!

Мы глядзім серыял
Пра начны Сенегал!
І па гарызанталі, і па вертыкалі,
І куды вы штэпселі паўтыркалі?!

На экране палоскі,
Клічнікі, кропкі, коскі,
А ў мяне пытальнік:
Хто мне пазычыць паяльнік?

Усё жыццё – порна!
Трансфарматарны марш грайце, горны!
Распачынайце фэст-карнавал!
Усё жыццё – Сенегал!
Усё жыццё – самавар!
Усё жыццё – сенавал!
Усё жыццё – самазвал!

Я паўтараю паўторна:
Наша жыццё – гэта порна!