Вера Бурлак. Сцеражыся крануць мінака...

Сьцеражыся крануць мінака:
У яго цяжкая рука,
У яго вока ведзьмака,
У цябе карма – у яго ка.

Але вы – кроплі аднае плыні,
І пад вамі адно дно.
І вы несяцеся паўзьверх яго,
Падштурхваючы адно аднаго.