Вера Бурлак. Вінаград

На дзевяціпавярховым доме расьце вінаград.
У вінаградзе жыве шмат птахаў.
Усе жыхары – ад падвалаў да самых дахаў –
Маюць уласны сад.

У тым садзе адно гульні ценяў і птушыныя сьпевы
І вечназялёны вінаград.
Але калі б там яшчэ нешта сьпела,
Магчыма, гэтага было б ужо зашмат.