Вера Бурлак. Калісь глядзеў на сонца я...

Калісь глядзеў на сонца я
І бачыў болей, чым балота:
Вадой сьвяцілася зямля:
Калісь глядзеў на сонца я.

Глядзеў з салона самалёта
На сонца ў вене ручая.
Калісь глядзеў на сонца я
І бачыў болей чым.