Вера Бурлак. Дамы часоў дэкадансу...

дАмы часоў дэкадансу
Зь імёнамі, як кроплі сіропу:
Ні-на
альбо
Лі-ля.
Дамы з водарам мужчыны,
Аматаркі моцных напоеў,
Цяжарныя звышлюдзьмі.
З вачыма, зялёнымі, як абсэнт –
Іх позірк вечна адсутны:
Ён так далёка ад твару!
Недасяжныя,
Бо ім усё да лямпачкі,
Той самай,
Што паказвае аэроплянам
Вяршыню Эйфелевай вежы.
Яны кахаюць выключна авіятараў.

Яны сышлі, як сыходзіць ноч –
У простай чорнай сукенцы.
У час, калі рэкі паглянаюць зоры,
На раму цьвёрда кладзецца рука.
У кожнае зь іх свая рака.
І кожная
Кахае свайго марака.