Вера Бурлак. Мне хтосьці спаць перашкаджаў

Мне хтосьці спаць перашкаджаў.
Я выцягнула свой кінжал.
Ад сэрца—дзякуй!—асеціну-кавалю.
Цяпер я вельмі добра сплю.