Вера Бурлак. Ён мой

Аднойчы ўлетку нехта ржаваю пілой
На дубе выразаў: “Ён мой”.
Цяпер, у выніку дзівоснага здарэньня,
Пад гэтым дубам ён ляжыць,
Яго аплецены карэньнем.
Вось так, амаль што выпадкова,
Да дрэў прыходзіць наша мова,
Каб недзе год праз тысяч пяць
Нам моўчкі сьвечкамі стаяць,
А ім хадзіць і размаўляць.