Вера Бурлак. Klipmaking

У лістападзе здымалі
Кінакліп пра Купальле.
Я здымалася ў кліпе
І праз вогнішча скокала.
Я праз вогнішча скокала
Ды згубіла спадніцу.
Я згубіла спадніцу
І ў вогнішча кінула.
І яны гэта выразалі.
А я б пакінула.