Льюіс Кэрал. Мармазяўр (пер. В. Бурлак)
Брылела… Слюткія джгуркі
Лацверна свердзілі ў наллі.
Мурнелі ў мэмзе бабукі
І снінкі-хатылі.
«Бяжы ад Мармазяўра, сын:
Кіпцісты ён, ікласты ён!
Ён горш, чым птах Дзюбдзюб і чым
Жахматы Гамазон!»
Але ў руцэ ўжо двостры меч
На вусціш ворагу звінеў.
Герой пад дрэвам Думдум прэч
Адкінуў сум і неў.
І пасярод вышэрных мар
Апёк яго агністы зрок.
Са свістам з лесу Мармазяўр
Вылётвае ўпрыскок.
І — раз! І — раз! І — бах! І — брамс!
І чыкільжыкнуў двостры меч!
Аёй! З варожай галавой
Герой кірзуе прэч!
«Ты Мармазяўра збіў і сцяў?
Ідзі ж, дзіця, у мой абдым!
Салоўная пара! Ура!» —
Пеў бацька, рады ў дым…
Брылела… Слюткія джгуркі
Лацверна свердзілі ў наллі.
Мурнелі ў мэмзе бабукі
І снінкі-хатылі.
Лацверна свердзілі ў наллі.
Мурнелі ў мэмзе бабукі
І снінкі-хатылі.
«Бяжы ад Мармазяўра, сын:
Кіпцісты ён, ікласты ён!
Ён горш, чым птах Дзюбдзюб і чым
Жахматы Гамазон!»
Але ў руцэ ўжо двостры меч
На вусціш ворагу звінеў.
Герой пад дрэвам Думдум прэч
Адкінуў сум і неў.
І пасярод вышэрных мар
Апёк яго агністы зрок.
Са свістам з лесу Мармазяўр
Вылётвае ўпрыскок.
І — раз! І — раз! І — бах! І — брамс!
І чыкільжыкнуў двостры меч!
Аёй! З варожай галавой
Герой кірзуе прэч!
«Ты Мармазяўра збіў і сцяў?
Ідзі ж, дзіця, у мой абдым!
Салоўная пара! Ура!» —
Пеў бацька, рады ў дым…
Брылела… Слюткія джгуркі
Лацверна свердзілі ў наллі.
Мурнелі ў мэмзе бабукі
І снінкі-хатылі.