Вера Бурлак. Як добра, што сынок пайшоў у геніі

Як добра, што сынок пайшоў у геніі!
Цяпер ён будзе атрымліваць прэміі,
цяпер ён ня будзе піць, ён будзе жыць,
цяпер ён у акадэміі
і ў тэлевізіі штовечара
пра разумнае, вечнае,
пра хдаровае, смачнае.
Як добра, што ён выбіўся ў людзі!
Ён быў нічым, а цяпер ён будзе!
Ня спаў, ня сьнедаў, не вячэраў і не абедаў –
усё дзеля ведаў!
А вы, малыя, усё сьпіце, п’яце ды ясьцё...
А веды ж даражэй за жыцьцё!

І дзякуй, сынку, табе, што ты нас не забыў,
Даслаў нам паштоўку, няхай не на тую скрынку,
Ажно дайшла!
І пра палёты на часьцінках сьвятла
тваё прачыталі, знайшлі мы тую газэту.
Мы верым, ты шчасьце падорыш сьвету!
Ды памятай сам і ўсім сваім раскажы,
што маці твая – даярка, а бацька – рознарабочы.
І восб яшчэ: вочы свае беражы.
Толькі беражы вочы!