Вера Бурлак. Школа жыцця

Зь лісьцяў, травы, трысьця,
Зь люстраў, з карцін на сьцяне
Страшныя вочы жыцьця
Ўпарта глядзяць на мяне.

Я ім сказала: не!
Я іх паслала на…
Страшна глядзяць на мяне,
Цьвёрдыя, быццам сьцяна.

Я чакаю крыху
Дый цалую іх у…
Гэта быў добры ўрок.
Так я спазнала Зрок.

Ад зроку да змроку
Адзін крок.