Вера Бурлак. Уяві

Мой маленькі слухач!
Уяві сабе, што ты вялікі крумкач –
Вялікі чорны крумкач,
І дзяўбеш крывавую ежу,
Якую я для цябе рэжу
Кавалкамі ад жывых звяроў
Пляскатым зубчастым нажом!
Уявіў, як пырскае кроў?
Гэта табе не баржом!
Уявіў, як шматкамі ляціць крывавая воўна?
Праўда, цудоўна!