Вера Бурлак. Рух

Рух рук, рух ног,
Рух дзьвюх, рух трох,
Рух твой, рух мой,
Рух – так! Рух – стой!
Не, руш! Рух – цар,
Рух сноў, рух мар,
Рух – дар тых чар,
Чый пах зьнёс дах...
Бег, цьвіў, тут, вось!
Рух быў. Ці – ёсьць?
Ці – страх? Ці – млосьць?
Хоць як, хоць штось!
Быў жвір, стаў бруд.
Рух зьнік? Рух – тут,
Рух мрой... Рух – час.
Рух, стой, я – пас.