Уладзімір Сцяпан. Ключ і пустата

Уздымаешся па сходах, ідзеш дамоў. Дастаеш з кішэні ключы, круціш на пальцы, каб весялей ісці. Ключы зрываюцца, ляцяць. Падаюць на сходы, звякаюць па прыступках, і, я разумею, што нічога не магу зрабіць, акрамя таго, як прашаптаць: “Не!” Але слова не дапамагае. Ключы ад дому падаюць у цемру шчыліны. Падаюць у пустату… Як доўга няма гука, які засведчыць, што падзенне скончылася. Дакладна памятаю – тройчы за жыццё, ключы ляцелі ў пустату. Тройчы разам з ключамі падала сэрца.